творы:артур-вольскі:артур-вольскі-кенгуру
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Кенгуру
Кенгуру,
кенгуру
спрытна скача
угару.
І ўгару,
і ўдаўжыню –
я яго не даганю…
Паглядзі:
ў кенгуркі-маткі
торба ёсць
на жываце.
Там жывуць
кенгураняткі
ў цеплыні
ды ў цеснаце.
Кенгурыха,
кенгурыха,
ну чаго сядзець ім ціха?
Ты маленькіх
не няволь,
пагарэзаваць
дазволь!
А яна
глядзіць з дакорам,
нібы кажа:
– Як не сорам?!
Па абедзе,
як і ў вас,
у маленькіх –
ціхі час.
Падобныя старонкі
- артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
- віталь-вольскі
- артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
- артур-вольскі
- віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-кенгуру.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1