творы:артур-вольскі:артур-вольскі-калыханка
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Калыханка
Змрок ляжыць навокал,
як гушчар лясны.
Да сцямнелых вокнаў
падыходзяць сны.
Спаць усім належыць
на зыходзе дня.
Недзе ў Белавежы
дрэмле зубраня.
Між ялін кашлатых,
у сваім дупле,
спяць ваверчаняты
ў цішы і ў цяпле.
І крыклівай сойцы,
што ў гняздзечку спіць,
аж да ўсходу сонца
дзетак не будзіць.
За акном мільгае
зорак карусель.
Глянь, табе міргае
Зорны Карабель.
Спяць у лузе краскі –
ты чаму не спіш?
Можа, сёння ў казку
ў сне ты паляціш…
Падобныя старонкі
- калыханка
- алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка
- калыханка
- васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-калыханка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1