Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-зялёны-бор

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Зялёны Бор

Здароў, Зялёны Бор! Здароў,
суніц хавальнік і арэхаў!
Я, сябар птушак і звяроў,
з табой пабачыцца прыехаў.

З сабою стрэльбу я не браў.
Мне не патрэбна дубальтоўка.
Між хмызнякоў тваіх і траў
пайду блукаць з адным алоўкам.

А ты, Зялёны Бор, не ўтой
свайго жыцця ў таемных сховах!
Я – сябар твой, я ўзяў з сабой
не дубальтоўку, а – аловак.

Падобныя старонкі

творы/артур-вольскі/артур-вольскі-зялёны-бор.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki