творы:артур-вольскі:артур-вольскі-жырафа
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Жырафа
Паспрабуй рашыць шараду!
Вось запарка, дык запарка!
Як са станцыі жырафу
Везці нам да заапарка?
Як устане на ўвесь рост –
Не пазбавішся бяды:
Галавой зачэпіць мост,
Пазрывае правады.
Як уздоўж працягне шыю –
Зноў хвалюецца шафёр:
– У вітрыне выб’е шыбу,
Перакуліць светлафор!
Не! Па горадзе жырафу
Не правезці нам без штрафу!
Падобныя старонкі
- жырафа
- віталь-вольскі
- артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-жырафа.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin