творы:артур-вольскі:артур-вольскі-еду-ў-госці-да-слана
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Еду ў госці да слана!
Вось якая навіна:
Еду ў госці да слана!
Родны дом яго далёка,
Каля той ракі Замбезі,
Дзе заўсёды паліць спёка,
Дзе не ведаюць аб снезе.
У слана-асілка там
Ёсць сваяк – гіпапатам.
Без дарог, мнучы трыснёг,
Прэцца грозны насарог.
Пры ўзбярэжку лёг у іл
Ненажэрны кракадзіл.
Ды гарыла - вось граміла! –
Не баіцца кракадзіла.
Фанабэрыстыя львы
Не схіляюць галавы.
А жырафы толькі крышку
Меншыя за тэлевышку.
Падобныя старонкі
- дакор
- віталь-вольскі
- артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-еду-ў-госці-да-слана.1755963696.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin