Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-еду-ў-госці-да-слана

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Еду ў госці да слана!

Вось якая навіна:
Еду ў госці да слана!
Родны дом яго далёка,
Каля той ракі Замбезі,
Дзе заўсёды паліць спёка,
Дзе не ведаюць аб снезе.

У слана-асілка там
Ёсць сваяк – гіпапатам.
Без дарог, мнучы трыснёг,
Прэцца грозны насарог.
Пры ўзбярэжку лёг у іл
Ненажэрны кракадзіл.

Ды гарыла - вось граміла! –
Не баіцца кракадзіла.
Фанабэрыстыя львы
Не схіляюць галавы.
А жырафы толькі крышку
Меншыя за тэлевышку.

Падобныя старонкі

  • дакор
  • артур-вольскі/артур-вольскі-слон
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-еду-ў-госці-да-слана.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki