Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-дзіўны-дзед

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Дзіўны дзед

А ці байка,
а ці быль –
дзед набыў
аўтамабіль.
Хоць няма ў яго
правоў,
рухавік уміг завёў.
Круціць руль
адважны дзед –
толькі пыл
курыцца ўслед.
Толькі ш-шыны –
ш-шу-шу-шу –
вылятаюць на ш-ша-шу.
І папёр-р-р
матор-р-р,
папёр-р-р
на чырвоны святлафор.
Раптам міліцыянер –
цоп дзядулю
за каўнер:
– На сваім аўтамабілі
шмат бяды вы б нарабілі!
Дзе правы?
Няма правоў?
Пешкі пойдзеце дамоў!..
Дзед машыну –
на шнурок
ды дадому павалок:
– Падару сваю машыну
ўнуку я –
на імяніны!..

Падобныя старонкі

  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-пра-дзеда-і-ўнука
  • павел-місько/павел-місько-як-дзеда-дзялілі
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-ехаў-дзед-дадому
  • васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-дзеда-васіля
  • уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-забытая-хатка
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-дзіўны-дзед.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki