творы:артур-вольскі:артур-вольскі-дзеці
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Дзеці
Розныя дзеці
Жывуць на планеце –
Белыя, жоўтыя,
Чорныя дзеці.
Розныя дзеці –
Аднолькавы смех.
Смех у хвіліны
Забаў і пацех.
Розныя дзеці –
I розныя вочы.
Вочы – як неба.
Вочы – як ночы.
Вочы, што мора
Ўвабралі глыбіні,
Вочы – пад колер
Бязводнай пустыні.
Розныя вочы –
Адзіныя слёзы.
Слёзы – ў хвіліны
Бяды ці пагрозы.
Вось бы зрабіць,
Каб у розных дзяцей
Радасць гасціла
Даўжэй ды часцей!
Вось бы зрабіць,
Каб на нашай планеце
Гора не ведалі
Розныя дзеці!
Падобныя старонкі
- слухайце-адзін-аднаго
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-дзеці-вайны
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба
- максім-танк/творы-максіма-танка-для-дзяцей
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-хударлявай-дзяўчынкай-бяляв
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-дзеці.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1