творы:артур-вольскі:артур-вольскі-вавёрка
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Вавёрка
Яліна ў свет
глядзіць з пагорка.
А на суку сядзіць
вавёрка.
Яна знайшла
ў ствале дупло
і ўладкавала тут
жытло.
Хай дождж,
хай снег,
хай завіруха,
а ў хатцы –
ўтульна,
цёпла,
суха.
I ежы,
скажам шчыра,
лішак:
аж да вясны
ёй хопіць шышак.
Падобныя старонкі
- віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
- віталь-вольскі
- артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
- артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок
- артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вавёрка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1