Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:артур-вольскі:артур-вольскі-буслава-шапка

Гэта старая версія дакумента!


Артур Вольскі — Буслава шапка

Схапіў бусел жабку
За левую лапку,
А пасля – за правую,
Грозіць ёй расправаю.

Просіць жабка: – Не карай!
Слоўца вымавіць мне дай.
Ты блукаеш па балотах
У сваіх чырвоных ботах,

У парадным пінжаку,
З белай хусткай на баку.
Ды ў цябе, браток, ква-ква –
Не пакрыта галава.

Не рабі мне, бусел, ліха.
Я вядомая краўчыха.
Вазьму голку ў лапку
І пашыю шапку

З лісточкаў лілейных,
Самых надзейных.
А, каб кожны бачыў,
Прышпілю гарлачык.

Кажа бусел: – Праўда, жабка,
Вельмі мне патрэбна шапка!
Мяне сонца пячэ,
Мяне дожджык сячэ…

Тыдзень, два, а, можа, тры
Прамінула з той пары.
Ходзіць бусел па балотах
У сваіх чырвоных ботах,

У парадным пінжаку,
З белай хусткай на баку.
Ходзіць злосны – сам не свой,
З непакрытай галавой:

– Адгукніся, жабка,
Ці гатова шапка?!

Падобныя старонкі

  • артур-вольскі/артур-вольскі-пагоня
  • шчасце
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка
  • віталь-вольскі
  • артур-вольскі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-буслава-шапка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki