творы:артур-вольскі:артур-вольскі-боль-чарнобыля
Гэта старая версія дакумента!
Артур Вольскі — Боль Чарнобыля
Чым гэты боль нясцерпны вымераць?
Ён не лягчэй за той – з вайны.
Ці можа край палескі вымерці
без аніякае віны?
Няўжо атрутны вецер выветрыць
пачуцці нашы, мову, слых?
Няўжо не вернуцца дазіметры
да тых паказчыкаў – былых?
Няўжо абапал плыннай Прыпяці
лясы змарнеюць і палі?..
Усё стрываем, што ні прыйдзецца,
каб не застацца без зямлі;
каб жыта ў полі каласілася,
каб не радзеў лясоў гушчар,
каб над планетай не насілася
пагроза смерці ў плойме хмар;
каб катастрофа немагчымаю
была; каб матухна Зямля
не ўпала, стаўшы Хірасімаю,
счарнелым яблыкам з галля.
Падобныя старонкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
- максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1