Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-нябёсы-акіян-я-знаў-даўн

Гэта старая версія дакумента!


Аркадзь Куляшоў — Нябёсы – акіян, я знаў даўно...

Нябёсы – акіян, я знаў даўно –
Блакітны, неабсяжны, першародны,
А ўсё, што зорам на зямлі відно,
Ні больш ні менш як свет яго падводны.

Тут – водарасці пушчы векавой,
Бялявых хмар, вятроў бясконцых плыні,
Спрадвечных гор застыўшыя вяршыні,
Усё яго – да хваль, што пада мной,

Дзе акіян разлёгся Атлантычны…
Тут свет другі: і глыбіня, і мель,
І ёсць прастор, не меншы за касмічны,
Для хваль салёных ростам з карабель.

Я – трэці свет, я кропелька малая
Тых светаў двух – звычайны чалавек,
Што неба і зямлю ў сабе змяшчае
І ў свет адзін злучае іх навек.

1962

Падобныя старонкі

творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-нябёсы-акіян-я-знаў-даўн.1755963695.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki