Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-над-спаленай-вёскай

Гэта старая версія дакумента!


Аркадзь Куляшоў — Над спаленай вёскай

Над спаленай вёскай,

адзетай жалобным гранітам,

Званы абзываюцца

рэхам вайны незабытым.

Хай Вечны агонь,

што запалены ў памяць Хатыні,

Як рунь і як неба,

палае – зялёны і сіні,

Няхай яго полымя

жытам спякотным і спелым

Схіляецца ў ногі

Хатыні дварам скамянелым,

Парогу халоднаму,

прызбе маўклівай пры хаце,

Хай гора, заснуўшае ў камні,

прачнецца ў набаце.

Падобныя старонкі

творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-над-спаленай-вёскай.1755963695.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki