творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-над-спаленай-вёскай
Аркадзь Куляшоў — Над спаленай вёскай
Над спаленай вёскай,
адзетай жалобным гранітам,
Званы абзываюцца
рэхам вайны незабытым.
Хай Вечны агонь,
што запалены ў памяць Хатыні,
Як рунь і як неба,
палае – зялёны і сіні,
Няхай яго полымя
жытам спякотным і спелым
Схіляецца ў ногі
Хатыні дварам скамянелым,
Парогу халоднаму,
прызбе маўклівай пры хаце,
Хай гора, заснуўшае ў камні,
прачнецца ў набаце.
Падобныя старонкі
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-над-спаленай-вёскай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin