творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-ад-шчасця-сэрца-скача-як
Гэта старая версія дакумента!
Аркадзь Куляшоў — Ад шчасця сэрца скача, як дзіця...
Ад шчасця сэрца скача, як дзіця,
Ад бед яно, як млын, шуміць начамі,
Варочае цяжкімі камянямі,
Падлічваючы горычы жыцця.
Ды сэрцу быць гадзіннікам не гожа:
Спынілася – і ўжо не завяду,
Яно секунды адбіваць не зможа,
Калі падкосіць смерць маю хаду.
Яго ў рамонт, як здарыцца патрэба,
Я не аддам дасведчаным майстрам
І, як стары гадзіннік, не прадам
У дні нястач і бед за лусту хлеба.
Затое з ім далей у свой паход
Я крок у крок датуль ісці гатовы,
Пакуль не скончыцца яго жыццёвы,
На ўвесь мой шлях разлічаны, завод.
1962
Падобныя старонкі
- іван-шамякін/іван-шамякін-сэрца-на-далоні
- -разбітае-сэрца
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-залатое-сэрца
- міхась-лынькоў/міхась-лынькоў-аб-чалавечым-сэрцы
- залатое-сэрца
творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-ад-шчасця-сэрца-скача-як.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1