Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-ад-шчасця-сэрца-скача-як

Аркадзь Куляшоў — Ад шчасця сэрца скача, як дзіця...

Ад шчасця сэрца скача, як дзіця,
Ад бед яно, як млын, шуміць начамі,
Варочае цяжкімі камянямі,
Падлічваючы горычы жыцця.

Ды сэрцу быць гадзіннікам не гожа:
Спынілася – і ўжо не завяду,
Яно секунды адбіваць не зможа,
Калі падкосіць смерць маю хаду.

Яго ў рамонт, як здарыцца патрэба,
Я не аддам дасведчаным майстрам
І, як стары гадзіннік, не прадам
У дні нястач і бед за лусту хлеба.

Затое з ім далей у свой паход
Я крок у крок датуль ісці гатовы,
Пакуль не скончыцца яго жыццёвы,
На ўвесь мой шлях разлічаны, завод.

1962

Падобныя старонкі

творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-ад-шчасця-сэрца-скача-як.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki