Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аркадзь-куляшоў:аркадзь-куляшоў-адвечны-час-з-нябачных-н

Гэта старая версія дакумента!


Аркадзь Куляшоў — Адвечны час з нябачных нам дарог...

Адвечны час з нябачных нам дарог
Глядзіць на нас, нібы на муравейнік:
Вось-вось, здаецца, возьме ў рукі венік
I вымеце, як смецце, за парог.

Скажы мне, час, а чый дасціпны розум
Тады сякерай грымне ў цішыні
Тваіх лясоў і, па кругах на пні,
Гады палічыць соснам і бярозам?

Тваіх стагоддзяў цёмныя сляды
Хто адаб'е на камені суровым?
Хто сцвердзіць справай і засведчыць словам,
Што ў свеце існуеш ты сапраўды?

Не ўладаром сваёй бязлюднай эры
Хадзіць ты будзеш, а сляпым старцом,
Пакуль для пушчаў, песень і сякеры
Мы новым не адродзімся жыццём.

Падобныя старонкі

творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-адвечны-час-з-нябачных-н.1755963694.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki