Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:андрэй-федарэнка:андрэй-федарэнка-вёска

Андрэй Федарэнка — Вёска

Андрэй Федарэнка - Вёска - Чытаць поўны варыянт аповесці

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, беларусізацыя, моладзь ўдзельнічае ў мітынгах, размаўляе па - беларуску. Тым не менш, людзі, якія выступаюць за адраджэнне беларускай культуры і дзяржаўнасці, падвяргаюць сябе небяспецы. Даносы, пагрозы праз трэціх асоб, арышты…
1990 год. Студэнта Антона Васкевіча выключылі з інстытута… афіцыйна «за п'янства», неафіцыйна «за нацыяналізм і палітычную недобранадзейнасць».
Васкевіч едзе дадому, у вёску, спрабуе разабрацца ў сваёй няпростай сітуацыі (сапраўдную прычыну пры выключэнні яму ніхто не называў, яго лісты чытаюць, старэйшаму брату Антона пагражаюць нейкія цёмныя асобы). Час ідзе, але нічога не праясняецца. Антон едзе ў родную вёску. Удалечыні ад сяброў і звыклага асяроддзя. Уладкоўваецца працаваць бібліятэкарам і… Нічога. Галоўны герой твора звычайны чалавек. І фактычна вясковая жыццё зламала яго. Ён пачынае співацца, вядзе разгульнае жыццё, ледзь не спакушае дзяўчынку-падлетка… І гэта пры тым, што сам герой чалавек не слабавольны, ён не прагнуўся, калі яго прасілі данасіць на сяброў. Адзіны спосаб нармальнага існавання у вёсцы - гэта імкнуцца быць падобным на яго жыхароў - піць, гуляць… Герой аказваецца адзінокім ў нязвыклым для яго грамадстве. І менавіта гэта яго ламае… Антон пачынае дэградаваць і расчароўвацца, ён у нейкі час разумее, што будзённасць прымусіла яго адстаць ад ідэалаў мінулага і прызнае: «Дзіўна,але цяпер ясна разумею - я не хачу ніякай свабоды. Яна мне не дае жыць. Не хачу надзеяцца як у школе…, мне хочацца адчуваць на сваёй шкірцы цвёрдую руку, якая дала б зразумець: «оставь надежду!», тут табе звекаваць»…затым ён аднаўляецца ва ўніверсітэт і вяртаецца ў сталіцу. Адна з праблем твора - паказваецца як развіваюцца высокія памкненні ад сутыкнення з рэальным жыццём. Хлопец ва многім расчараваны, але пакідаючы вёску ён адчувае сваю віну перад ёй. «Вёска-душа народа, засталася ім непазнанай». Тэма адраджэння і герой-адраджэнец прысутнічаюць у гэтым творы.

Падобныя старонкі

творы/андрэй-федарэнка/андрэй-федарэнка-вёска.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki