творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-як-ападае-ліст
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Грачанікаў — Як ападае ліст...
Як ападае ліст, як ападае…
Нібы дазволу ў восені пытае.
Бывай, галінка гнуткая, бывай!
Няхай цяпер цябе галубіць вецер,
Салодка закалыхвае пад вечар
І будзіць на зары цябе няхай.
Хіба табе, пажоўклы, я раўня?
З табою развітацца мне не сорам,
Як з небам – ціхім пераспелым зорам
Перад прыходам маладога дня.
Бывайце, сонца, поле і таполя!
Мне час заснуць у восені ў прыполе…
1969
Падобныя старонкі
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя
- уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-лісце
- еўдакія-лось/еўдакія-лось-мінулагодні-ліст
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-ліст-з-палону
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-як-ападае-ліст.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1