Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-скнара

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Скнара

Да марожанага
Ласы,
Дзіма ўпотай
Ад сяброў
На падворку
Адначасам
Дзесяць порцый
Умалоў.

І таму
Яго жывот
Стаў халодны,
Нібы лёд.

Скамянеў ён,
Проста жах!
Па такому
Жывату
Можна ездзіць
На каньках
І падскокваць
На хаду.

Дзіма плача,
Аж пацее.
А жывот яго
Мякчэе.
Як жывот
Зусім адтаў,
Дзіма
Плакаць
Перастаў.

Падобныя старонкі

  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-скнара.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki