Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-развітанне

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Развітанне

Бывай, бывай, дзіцячы сад!
Ужо нас кліча школа.
З нас сёння кожны вельмі рад
І трошкі – невясёлы.

Бо развітацца нам пара.
Час хутка пралятае.
Няхай другая дзетвара
Без нас тут падрастае.

А вам – пашана і любоў
І дзякуй вам таксама,
Усім, хто гэтулькі гадоў
Расцілі нас, як мамы!

Падобныя старонкі

  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-там-дзе-сонца-ранняе
  • успаміны-дзяцінства-3476
  • сцяжыны-дзяцінства
  • успаміны-дзяцінства
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-матылі
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki