Анатоль Грачанікаў — Планета дзяцей

Так на свеце ўжо вядзецца,
Што дзяцінства нам даецца,
У жыцці даецца раз.
Гэта самы светлы час.

Хай жа стане
Планета людзей
Цудоўнай планетай
Шчаслівых дзяцей!

Каб сабраць на свеце гора
Ды схаваць глыбока ў мора,
Вось бы весела было,
Шчасце ў кожны б дом прыйшло!

Хай жа стане
Планета людзей
Цудоўнай планетай
Шчаслівых дзяцей!

Каб спыніць на свеце войны,
Стаў бы кожны дзень спакойны.
Гэта лепшая з надзей
І дарослых і дзяцей.

Хай жа стане
Планета людзей
Цудоўнай планетай
Шчаслівых дзяцей!

Падобныя старонкі