творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Грачанікаў — Не трэба жыць як набяжыць...
Не трэба жыць як набяжыць.
Так жыць на свеце трэба,
Каб да апошніх дзён любіць
Людзей, зямлю і неба.
Не падаць у сляпы адчай,
Як затрашчаць падпоркі.
Знаць, што жыццёвы каравай
Бывае часам горкі.
Якім ні будзеш малайцом, –
Старайся не забыцца,
Што лепей плакаць з мудрацом,
Чым з дурнем весяліцца.
Хто многа вынес на вяку,
Загартаваўшы волю,
Табе на раны ў час пакут
Ён не падсыпле солі.
Пад знакам шчасця і бяды
Так жыць на свеце трэба,
Нічым каб не зняславіў ты
Людзей, зямлю і неба.
Падобныя старонкі
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-зімовы-дзень-звініць
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1