Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-навагоднія-пажаданні

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Навагоднія пажаданні

На свеце многа ёсць турбот
і спраў, мае сябры.
Хай прынясе вам Новы год
найлепшыя дары!

Каб вы заўжды, з малых гадоў,
шчаслівымі былі,
расцілі шчырую любоў
да роднае зямлі,

да сціплай кветкі палявой,
да рэк яе, крыніц,
да шатаў дрэў над галавой
і паху медуніц.

Хай будзе светлы ваш узлёт
да новых спраў, сябры!
Хай прынясе вам Новы год
найлепшыя дары!

Падобныя старонкі

  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-развітанне
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-навагоднія-пажаданні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki