творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-мова
Анатоль Грачанікаў — Мова...
Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
І ў рэчышчы роднай мовы,
Як рэкі ў мора цякуць.
І думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.
Падобныя старонкі
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-мова.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin