творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-лісты-франтавыя
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Грачанікаў — Лісты франтавыя
Чытаю лісты франтавыя,
I сэрца трапеча і ные,
I лезе фраза ў галаву:
– Мама, я не дажыву…
У змрочнай нятопленай хаце
Уголас чытае ліст маці,
А я ўпрыхліпку раву:
– Мама, я не дажыву…
Ніхто з нас, малодшых, не знае,
Дзе яна, перадавая,
Што косіць людзей, як траву:
– Мама, я не дажыву…
А трэці свой ліст
Наш брат Міша
Ніколі дамоў не дапіша.
Навекі, – ў канцоўцы таксама, –
Застыла кароткае:
– Мама…
Крыніца: Грачанікаў Л. Я вас люблю…: Лірыка. – Мн.: Macт. літ., 1986. – 143 с.
Падобныя старонкі
- i-надыходзіць-дзень
- на-скрыжаванні
- сустрэча-з-маці
- да-маці
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-лісты-франтавыя.1755963672.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin