творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-лісты-франтавыя
Анатоль Грачанікаў — Лісты франтавыя
Чытаю лісты франтавыя,
I сэрца трапеча і ные,
I лезе фраза ў галаву:
– Мама, я не дажыву…
У змрочнай нятопленай хаце
Уголас чытае ліст маці,
А я ўпрыхліпку раву:
– Мама, я не дажыву…
Ніхто з нас, малодшых, не знае,
Дзе яна, перадавая,
Што косіць людзей, як траву:
– Мама, я не дажыву…
А трэці свой ліст
Наш брат Міша
Ніколі дамоў не дапіша.
Навекі, – ў канцоўцы таксама, –
Застыла кароткае:
– Мама…
Крыніца: Грачанікаў Л. Я вас люблю…: Лірыка. – Мн.: Macт. літ., 1986. – 143 с.
Падобныя старонкі
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-лісты-франтавыя.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin