Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-лісты-франтавыя

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Лісты франтавыя

Чытаю лісты франтавыя,
I сэрца трапеча і ные,
I лезе фраза ў галаву:

– Мама, я не дажыву…

У змрочнай нятопленай хаце
Уголас чытае ліст маці,
А я ўпрыхліпку раву:

– Мама, я не дажыву…

Ніхто з нас, малодшых, не знае,
Дзе яна, перадавая,
Што косіць людзей, як траву:

– Мама, я не дажыву…

А трэці свой ліст
Наш брат Міша
Ніколі дамоў не дапіша.
Навекі, – ў канцоўцы таксама, –
Застыла кароткае:

– Мама…


Крыніца: Грачанікаў Л. Я вас люблю…: Лірыка. – Мн.: Macт. літ., 1986. – 143 с.

Падобныя старонкі

  • i-надыходзіць-дзень
  • на-скрыжаванні
  • сустрэча-з-маці
  • да-маці
  • янка-золак/янка-золак-ода-маці
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-лісты-франтавыя.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki