Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-каля-помніка-партызан

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Каля помніка партызанскай славы «Прарыў»

Помніць
Беларуская зямля,
Помняць
Змагары яе –
Героі:
Блакадная,
Смяротная пятля
Усё тужэй
Сціскала ўсё
Жывое.

Гучыць дагэтуль
Вокліч:
– На прарыў!
Ні чалавеку не забыць,
Ні дрэву,
Як партызанскі край
Загаварыў
З чужынцамі
На грознай мове
Гневу.

Ля помніка
Спыніся,
Дружа,
Тут,
Дзе партызан
Зрабіў рывок
Апошні,
Каб наш народ
Не ведаў больш
Пакут,
Каб назаўсёды
Шчасце меў
З нас кожны.

Падобныя старонкі

  • помнікі-студэнтам
  • помнік-у-трэптаў-парку
  • помнік-3520
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік
  • помнікі-жывёлам
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-каля-помніка-партызан.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki