Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-вячэра

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Вячэра

Ляцелі
Дзве цяцеры,
Шукаючы
Вячэры,
Глядзелі
Зверху ўніз.
I раптам
Бачаць:
Ліс
Ім лапаю
Махае,
У госці
запрашае.

Адна
Цяцера
Смела
На палянку
Села.
Другая –
Не схацела,
Галоднай
Паляцела.
Галоднай
Начавала,
Сяброўку ўсё
Чакала.
Але няма
З гасцёўкі
I сёння
Той сяброўкі.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-вячэра.1755963672.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki