Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-бацькоўскі-парог

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Бацькоўскі парог

Чакае нас
Мноства дарог.
Нас вабяць
І далі, і высі.
Але на бацькоўскі
Парог
Абавязкова
Вярніся.

Каб сэрцам
Глыбока адчуць,
Як водар
Нясуць медуніцы,
Як сосны
Над кручай гудуць,
Як звоняць
Світальна крыніцы.

Асядзе
Туман спакваля
Крыштальнаю
Чыстай расою.
І дыхае ціха зямля.
Заўсёды
Ёй быць маладою!

Усё,
Што народ наш
Стварыў,
Аберагаць мы
Павінны:
І песню ўраджайную
Ніў,
І мірнае неба
Айчыны.

Чакае нас
Мноства дарог.
Нас вабяць
І далі, і высі.
Але
На бацькоўскі
Парог
Абавязкова
Вярніся.

Падобныя старонкі

  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-парог
  • аляксей-дудараў/аляксей-дудараў-парог
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-не-трэба-жыць-як-набя
  • навошта-ў-хаце-парог
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-сон
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-бацькоўскі-парог.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki