Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-грачанікаў:анатоль-грачанікаў-бацька-і-сын

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Грачанікаў — Бацька і сын

Кажа тата неяк:
– Сынку! Я купіў табе машынку.
Сын жа зморшчыўся, сапе:
– Лепш купіў бы ты сабе,
Ды не цацку – так, як сыну,
А сапраўдную машыну.
Пакатаў бы ты мяне,
А то возіш на спіне.
Тата вельмі засмуціўся:
Рана сын заганарыўся,
Хоць не сеяў, не араў…
Бацька сыну так сказаў:
– Каб не рос ты пестунком,
Варта больш хадзіць пяшком.

Падобныя старонкі

  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-памяці-бацькі
  • артур-вольскі/артур-вольскі-татаў-родны-куток
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзе-прывітанне
  • мікола-гіль/мікола-гіль-чаго-смяяўся-кот-васька
  • мікола-гіль/мікола-гіль-татава-аўтаручка
творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-бацька-і-сын.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki