творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-што-такое-радзіма
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Вярцінскі — Што такое Радзіма?
Зноў сёння ўнучка Тоня
пытанне мне задае:
– Радзіма… Што гэта такое?
Як пазнаваць мне яе?
Вы ведаеце, дзеці,
які я ёй даў адказ,
па якой прыкмеце
Радзіму пазнаць можна ўраз?
Чуеш, як птушка спявае?
У песні яе жывой –
голас роднага краю,
голас Радзімы тваёй.
Бачыш, як сад квітнее,
як ззяе на лузе раса?
То роднага краю надзея,
то любай Радзімы краса.
– Вось дзіва! – усклікнула Тоня. –
Радзіма – бы мама мая:
усё харошае тое,
што чую і бачу я.
Падобныя старонкі
- алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- ганарымся-бацькаўшчынай
- скарбы-нашай-радзімы
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-што-такое-радзіма.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1