Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-што-такое-радзіма

Анатоль Вярцінскі — Што такое Радзіма?

Зноў сёння ўнучка Тоня
пытанне мне задае:
– Радзіма… Што гэта такое?
Як пазнаваць мне яе?

Вы ведаеце, дзеці,
які я ёй даў адказ,
па якой прыкмеце
Радзіму пазнаць можна ўраз?

Чуеш, як птушка спявае?
У песні яе жывой –
голас роднага краю,
голас Радзімы тваёй.

Бачыш, як сад квітнее,
як ззяе на лузе раса?
То роднага краю надзея,
то любай Радзімы краса.

– Вось дзіва! – усклікнула Тоня. –
Радзіма – бы мама мая:
усё харошае тое,
што чую і бачу я.

Падобныя старонкі

творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-што-такое-радзіма.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki