Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-хлопчык-глядзіць

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Вярцінскі — Хлопчык глядзіць...

Унуку Янку


Хлопчык глядзіць…
Вачам сваім веру – не веру.
Адкуль ты прыйшоў
у дом гэты, гэту кватэру?

Хлопчык глядзіць…
О божа! О маці часная!
Нічога не знае ён.
Мяне ж ён, здаецца, знае?

Хлопчык глядзіць…
Глядзіць проста ў вочы.
Хлопчык глядзіць…
Як быццам спытаць нешта хоча.

Я ведаю – што.
Няма ў мяне толькі адказу.
Калі ж ён і ёсць –
не вымавіш так вось адразу.

Хлопчык глядзіць…
Позіркам, поўным наіву.
Поўніцца сэрца маё
трывогай шчымлівай, шчаслівай.

Хлопчык глядзіць…
Я ў позірку тым дзіцячым
бачу пачатак сябе,
сваё прадаўжэнне бачу…

1989

Падобныя старонкі

  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-хлопчык-глядзіць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki