Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-свята-на-бабровых-тоня

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Вярцінскі — Свята на бабровых тонях

Як паведамілі работнікі запаведніка, удасканалена пастка для лоўлі баброў. Дзякуючы гэтаму каштоўнаму вынаходніцтву працэс лоўлі стаў больш зручным як для паляўнічага, так і для самога звярка.

З газетнай заметкі

Сёння не плача ўжо бабёр,
не пралівае слёзы зацята.
На тонях бабровых сёння свята.
Весела ў пастку бабёр папёр…
Што значыць, словам, НТР!
Здаволены і лавец, і звер.

Падобныя старонкі

  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-свята-на-бабровых-тоня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki