творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-заканамернасць
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Вярцінскі — Заканамернасць
Як бы ні слаўна
паход пачаўся,
якім бы ён поступам
ні вызначаўся,
на нейкай вярсце
хтось прымажацца хітра,
выдасць сябе за неафіта.
Якой бы святой
ні была тая троіца,
да троіцы той
хтось чацверты прыстроіцца.
Паверыш ты ў цуд,
у белы камень –
а тут табе Іуда,
а тут табе Каін.
Заззяе ідэя ў чыстым стане –
хтось тут жа прымкне,
прыліпне,
прыстане.
Пад маскай апостала,
пад выглядам ленінца
да чыстага поступу
хтось тут жа прылепіцца…
1980
Падобныя старонкі
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-заканамернасць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1