творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-дурман
Гэта старая версія дакумента!
Анатоль Вярцінскі — Дурман
Яго не можаш не заўважыць ты —
разросся пышна ён на ўскрайку вёскі:
шырокія зялёныя лісты
і белыя духмяныя пялёсткі.
Але ніхто яго і не кране.
Не ляжа ў стозе з сенам ён мурожным,
не стане ён букетам на акне —
пад восень звяне ў пыле прыдарожным.
Не сок жывы ў яго, а горкі яд.
I гэта не схаваць нічым дурману,
ні лісцем, што прывабіць і пагляд,
ні кветкаю, вялікай і духмянай.
Падобныя старонкі
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-дурман.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1