Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вярцінскі:анатоль-вярцінскі-гудзела-гуло-ў-маіх-ву

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Вярцінскі — Гудзела, гуло ў маіх вушах...

Гудзела, гуло ў маіх вушах.
Гудзела, гуло ва ўсім маім целе.
А з целам была заадно i душа —
суладна яны звінелі, гудзелі.
Як мора ў бераг,
так біўся той гул
ў мае барабанныя перапонкі.
І мроіўся белы, рамонкавы луг:
ад краю да краю бялелі рамонкі.
Гудзела, гуло ў маіх вушах.
Гуло і звінела ва ўсёй істоце.
Гуло на высокай пранізлівай ноце.
І я зразумеў —
о, шчасце! О, жах! —
што значыць той гул,
што значыць той луг.
Я быў улюбёны.
Я быў, як усе мы.
І я, як звяно,
уключаўся ў ланцуг
любові, яе ўсепланетнай сістэмы…

Падобныя старонкі

  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гавары-са-мной-ласкава
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-цётка-плакала-па-ўсім-
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-рэквіем-па-кожным-чацв
  • анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-медсястры
творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-гудзела-гуло-ў-маіх-ву.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki