Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:анатоль-вялюгін:анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал

Гэта старая версія дакумента!


Анатоль Вялюгін — Сланечнік з прабітай галавой

Пад гудкі, трывожныя сірэны,
як на моры ў бітве караблі,
паміралі дымныя мартэны.

…а вакол
сланечнікі цвілі.

Блаславіўшы буру аманала,
у яры заплакаў сталявар,
калі хмара выбухаў забрала

неба,
стэп
і цвету росны жар.

Жоўты стэп…
Мартэны…

Краю любы,

ты гарыш у памяці жывой,
як сланечнік

па-над стромай згубы

з сонечнай прабітай галавой.

1942



Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с.

Падобныя старонкі

  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-лета
  • анатоль-вялюгін/творчасць-анатоля-вялюгіна
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-дзіва
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сады-зацвілі
  • анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-белазорае-бабіна-лета
творы/анатоль-вялюгін/анатоль-вялюгін-сланечнік-з-прабітай-гал.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki