Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-якімовіч:аляксей-якімовіч-падзяка

Гэта старая версія дакумента!


Аляксей Якімовіч — Падзяка

На прыгуменні выраслі суніцы. Першым кусцікі суніц заўважыў малы Алесь.
– Тата, глянь! У нас нейкае новае зелле з’явілася. Я яго зараз вырву, – сказаў ён і рашуча накіраваўся да кволенькіх зялёненькіх кусцікаў.
– Не руш, Алесік, – спыніў тата. – Гэта суніцы. Хутка яны зацвітуць і парадуюць нас салодкімі духмянымі ягадамі.
Алесь нагнуўся каля кусціка і прыўзняў сцябліну, якая заканчвалася трыма тонкімі зубчатымі лісцікамі, падобнымі на незвычайныя сэрцайкі.
– Суніцы трэба абгарадзіць, каб гусі не патапталі, – прапанаваў тата.
Алесь і тата абгарадзілі сямейку суніц калочкамі і пайшлі ў хату.
Лагодныя вясеннія дзянькі прабягалі непрыкметна, як прабягаюць шчаслівыя імгненні.
Бавячыся, Алесь забыўся пра суніцы, што выраслі на прыгуменні.
Аднаго дня, раніцай, тата прынёс талерку, на якой ляжалі чырвоныя ягады.
– Частуйся суніцамі з прыгумення, сынок!
– Яны выраслі, не патапталі іх гусі! – усклікнуў Алесь і ўзяў з талеркі макраватую ад расы і туману ягаду. – Дзякуй табе, тата.

Падобныя старонкі

  • алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-вераб-ёвы-госці
  • алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-байка-пра-казла
  • алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-аладкі
  • алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-хітры-воўк
  • алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-аўтамат
творы/аляксей-якімовіч/аляксей-якімовіч-падзяка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki