Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-яшчэ-не-скончана-дарога

Аляксей Пысін — Яшчэ не скончана дарога...

Яшчэ не скончана дарога
І хочаш думаць аб зямным.
Не пакідай мяне, трывога,
Будзь спадарожнікам маім.

Ты дай адчуць дыханне хмары,
З якою едзе градабой,
Пазнаць між радасных на твары
І тых,

хто з смуткам і журбой.


Каб без разліку і без платы
Падаць руку таму,

хто брат,

Бо незваротныя ёсць страты,
І сам я чымсьці вінават.

Былі б сягоння мы намнога
І прыгажэй,

і маладзей,

Каб паважалі больш, чым бога,
Для нас народжаных людзей.

Трымаю споведзь, не маленне,
Бо і сябе я не бярог.
І мой суддзя – маё сумленне
Прад даллю будучых дарог.

Не папрашу ў яго амністый,
Ні парушынкі не ўтаю,
Хачу абноўленай і чыстай
Аддаць людзям любоў сваю.

1963 г.

творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-яшчэ-не-скончана-дарога.txt · Апошнія змены: 2025/02/01 03:30 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki