творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-янка-і-санкі
Гэта старая версія дакумента!
Аляксей Пысін — Янка і санкі
Янка санкі зняў з гарышча,
Пацягнуў іх на іржышча.
Ды не хочуць санкі бегчы,
Хоць бяры сабе на плечы.
Янка санкі павалок
На зялёны на лужок.
Не, не хочуць санкі бегчы,
Можа, коніка запрэгчы?
Шустрых конікаў нямала
У траве густой скакала.
– Ты не бойся, скакунок,
Запрагу цябе ў вазок.
Схамянуўся Янка тут:
«Трэба пуга і хамут».
I сказаў ён скакуну:
– Санкі ў рэчку пацягну!
Хто такое бачыў дзе?
Мчацца санкі па вадзе,
А на санках сем стракоз:
Поўны воз, поўны воз!
Падобныя старонкі
- аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-янка-і-санкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1