Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-хімчысткам

Гэта старая версія дакумента!


Аляксей Пысін — Хімчыстка

Наш Мікола не чысцёха,
А зусім наадварот:
У чарніле ўся кашуля,
Рукі, вушы, нос і рот.

I Міколу абыходзяць,
Быццам хлопец камінар,
Нават галубы ўцякаюць,
Калі выйдзе на бульвар.

Мые маці, мыюць сёстры,
Змылі мыла кілаграм;
Працавалі ўсе да поту,
Ды не стала меней плям.

Церлі дзеркачом з пясочкам,
Ажно лужы паплылі.
Не маглі зрабіць нічога
I ў хімчыстку павялі.

Падобныя старонкі

  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці
  • аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-хімчысткам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki