творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-пісьмо-птушак
Гэта старая версія дакумента!
Аляксей Пысін — Пісьмо птушак
Лёг сняжок пушысты,
Белы, як папера,
А на снезе птушкі
Ў каляровым пер’і.
Цэлую гадзіну
Дзеці прастаялі.
Што гэта за знакі –
І не адгадалі.
Снегіры, сініцы,
Галкі-забіякі
На паперы гэтай
Пакідаюць знакі.
Падышоў дзядуля,
Акуляры – у рукі:
– Зараз адгадаем,
Дарагія ўнукі.
Гэта пішуць птушкі:
У іх няма кармушкі,
Просяць хоць бы трошкі
Зерняў, хлебных крошак.
Падобныя старонкі
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-петрык-і-сонца
- аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці
- аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1