Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-палім-мы-маршанскую-махорк

Гэта старая версія дакумента!


Аляксей Пысін — Палім мы маршанскую махорку...

Палім мы маршанскую махорку,
Бачым мы Дняпроўскую граду.
Будзе сёння бой. На тым узгорку,
Можа, я таксама упаду.

Будуць травы над курганам. Будуць
Адлятаць у вырай жураўлі.
Нас, напэўна, ў свеце не забудуць,
Ўспомняць, што на свеце мы жылі.

…Я гляджу на даўняе курганне,
На траву, на рыжых мурашоў.
Ведайце: калі мяне не стане –
Я ў сваю дывізію пайшоў.

1966

Падобныя старонкі

  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган
  • аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-палім-мы-маршанскую-махорк.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki