Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:аляксей-пысін:аляксей-пысін-не-адчувае-лес-зямлі

Гэта старая версія дакумента!


Аляксей Пысін — Не адчувае лес зямлі...

Не адчувае лес зямлі –
Зімою лес бліжэй да неба.
Спяваюць белыя чмялі
Аб тым, што кветак ім не трэба.
З вятрамі, з хмарай снегавой
Сасна птушыная ў палёце.
Спяць кажаны ўніз галавой
Насуперак зямной прыродзе.

Зямля замерзлая – як дом,
Хавае ўсё, чым жыць павінны,
І свеціць блізкім аганьком
Пад лёдам ягадка каліны.

Падобныя старонкі

  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-домскі-арган
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-забыта-многае-ў-жыцці
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-пісьмо-птушак
  • аляксей-пысін/творчасць-аляксея-пысіна
творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-не-адчувае-лес-зямлі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki