творы:алесь-салавей:алесь-салавей-спі
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Салавей — Спі...
Ты адзін — усё-усенькае:
радасць, мукаў забыццё.
Немаўлё маё маленькае,
найсвятлейшае жыццё.
Спі, мой сынку… Аргенцінаю
не злякае сябра-сон,
нешчасліваю гадзінаю
над табой не дзынкне ён.
Гаварыць пачнеш — часінкай той
зможаш праўду сна ўяўляць.
Кажны рух твой новы, сынку мой,
будзе родным прамаўляць;
не ўсміхнецца ні Бразіліі,
ні Алясцы, ні Канго…
Станьце ж, станьце, сны, ідыліяй
непадкупнага, свайго.
Не крануць хай слыху ценькага
словы: Перу, Парагвай,
і няхай у снох маленькага
ажыве бацькоўскі край.
1946
На чужыне
Падобныя старонкі
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-спі.1755963666.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin