творы:алесь-салавей:алесь-салавей-гекзаметры
Алесь Салавей — Гекзаметры
Цяжка ў хадзе дасягнуць вышнявіны сівога Парнасу:
сцежка — шыпшыннік густы, на сцяблінках — калючыя дзіды.
Лёгка не пішацца верш, калі хочаш, каб быў ён сапраўдны,
шмат ён каштуе ахвяраў — драбочкаў крыві майго сэрца.
*
Як ні сягай, а не ўдасца зацемрыць высокага сонца,
кожны прыступ да яго — наймагутная варта Дажбога.
Нельга стрымаць і зняволіць высокіх імкненняў паэта —
покуль пульсуе ў ім кроў і паветрам ахвоцяцца грудзі,
дзе б ён ні быў — на свабодзе, ў няволі — з ім слаўная Муза.
Ліпень 1943
Падобныя старонкі
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin