творы:алесь-салавей:алесь-салавей-санет
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Салавей — Санет
Здаецца, ўрэшце я знайшоў спакой,
хоць на кароткі час пакінуў горад.
Забраўся ў цішу. Неба нада мной –
прытулак сонцу ўдзень, а ўночы – зорам;
салоны вецер ветліцца з травой,
гамоніць воддаль водгульнае мора.
Скажы, хіба ў чароўнасці такой
хто-небудзь можа бачыць сум і гора?
А паспрабуй – і волю думкам дай:
міжволі ўспомніш звон бароў гуллівых,
найзалацейшы скарб на спелых нівах…
Гляджу задумліва на шызы небакрай, –
які б я быў удзячны і шчаслівы,
каб гэта быў мой сэрцу блізкі край!
25.07.1943, Дзынтары, Рыжская затока
Падобныя старонкі
- санет
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- вянок-санетаў
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
творы/алесь-салавей/алесь-салавей-санет.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1